"Маёўкай" завяршылі чарговы год сустрэч сем'і нашай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 27.05.2019 22:58
25 мая сем'і нашай парафіі сабраліся на "маёўку", каб скончыць "навучальны" год, на працягу якога яны сустракаліся кожную трэцюю сераду месяца і вучыліся ўзаемнай любові і прабачэнню.
Распачалася сустрэча Найсвяцейшай Эўхарыстыяй у касцёле, а працягам "маёўкі" стаў пікнік на свежым паветры, дзе была магчымасць пасмажыць каўбаскі, дзеці маглі пагуляць, а бацькі патанчыць.

с. Марыяна Алешчык, Алёна Шаршунс, фота
















































