Урачыстае адкрыццё святліцы

swiatlica 066 кастрычніка 2019 года, дзякуючы праекту “Утварэнне і функцыянаванне інтэграцыйных святліц для дзяцей на Беларусі”, рэалізаванаму дзякуючы Caritas Polska i праграме Польская дапамога Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча, у Глыбокім адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне святліцы.

У памяшканнях праведзены рамонт, закуплена неабходнае абсталяванне, тэхніка, мэбля, посуд, неабходныя канцтавары, матэрыялы для заняткаў.

Сястра Дар’я Галубкова, якая займаецца такімі праектамі ў Віцебскай дыяцэзіі, выказала падзяку ўсім партнёрам і ахвярадаўцам, без каторых гэты праект быў бы немагчымы, і адзначыла, што святліца прызначаная не толькі для катэхезы, але і для іншых заняткаў, у тым ліку інтэграцыйных, куды змогуць прыходзіць дзеці з інваліднасцю, дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай апекі, але і не толькі.

Святліца ўжо працуе, з дзецьмі займаюцца сёстры і валанцёры, якія прайшлі адмысловую падрыхтоўку. Ёсць магчымасць зрабіць хатняе заданне, пагуляць, магчымасць інтэграцыі дзяцей паміж сабой. У святліцах трывае хатняя атмасфера.

Дырэктар Caritas Віцебскай дыяцэзіі кс. Андрэй Аніскевіч адзначае, што дадзеныя святліцы створаныя для таго, каб дзеці маглі прыходзіць сюды пасля школы, пабыць разам, каб маглі адчуць сябе як дома (для гэтага зроблена кухня), каб ім было тут утульна.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.

Па матэрыялах catholicnews.by