2 лістапада - успамін усіх памерлых

2 listapada 19Дзень задушны - дзень, калі Святы Касцёл вельмі актыўна працуе на карысць душаў чысцовых. Учора перажывалі ўрачыстасць Усіх Святых - дзень, калі просім дапамогі ў тых душаў, якія ўжо з Госпадам у нябёсах радуюцца і чакаюць уваскрасення цела. А сёння наша праца і наша заданне. Сёння мы дапамагаем нашым блізкім і родным памерлым, тым хто ў чысцы патрабуе ачышчэння, прабачэння і нашай дапамогі.

Мы павінны працаваць на карысць нашых памерлых блізкіх. Многія жывуць свядомасцю, што калі чалавек памер, то і ўсё, памяць засталася толькі, наведалі могілкі, кветкі паставілі і на гэтым закончылі. Гэта самая вялікая няпраўда. Жыццё чалавечае часовае толькі тут, а душа несмяротная.

Больш фота ў суполцы ВК>>