Віншуем кс. Мікалая з імянінамі!

kvetki1Паважаны кс. Мікалай!

Імяніны - гэта адзін з нямногіх выпадкаў, каб выказаць Вам падзяку за святарскую паслугу ў нашай супольнасці.

Хочам пажадаць Вам сапраўднай апостальскай мужнасці і пакорнай згоды на Божыя планы. Няхай Пан чалавечых сэрцаў, Езус Хрыстус, стане крыніцай сілы і радасці ў святарскім служэнні ў Вінаградніку Пана.

Жадаем Вам, дарагі Пробашч, каб добры Бог адарыў багаццем сваіх ласкаў, моцным здароўем, радасцю і здольнасцямі пераадольваць непрыемнасці штодзённага жыцця. Усяго найлепшага ў Вашых планах і намерах, а таксама, каб Ваша высакароднае пакліканне прыносіла задавальненне і радасць у выбары такога складанага і адказнага шляху.

Дзякуючы Вам за тое, што вядзеце нас да Хрыста і ўзмацняеце нашу надзею сваёй духоўнай падтрымкай, мы жадаем Вам ісці праз жыццё з дабрынёй у сэрцы, акружанай чалавечай прыязнасцю. Няхай Езус адорвае Вас неабходнымі ласкамі, няхай дае сілы ў кіраванні парафіяй і абвяшчэнні Божага слова, а Маці Найсвяцейшая няхай заўсёды мае ў сваёй апецы.

Вашы парафіяне