Адвэнтавыя рэкалекцыі

ks jury kuzmiczЗ 20 па 22 снежня ў нашай парафіі прайшлі адвэнтавыя рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні праводзіў кс. Юрый Кузьміч, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Новы Двор (Шчучынскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія).

Падчас рэкалекцый разважалі над вернасцю Богу, быць абраннікам і слугой Бога, а таксама над тым, хтотакі Бог і што значыць быць Богам.