Яшчэ адзін крыж заменены на вежы касцёла
- Падрабязнасці
- Апублікавана 31.01.2020 21:54
27 студзеня 2020 года, ва ўспамін бл. Юрыя Матулевіча, быў асвечаны яшчэ адзін новы крыж для правай вежы касцёла, а пасля працоўная брыгада ўсталявала яго.
Як адзначыў пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч, гэта вельмі сімвалічна, што першы крыж быў асвечаны і ўсталяваны ва ўспамін св. айца Піа з П'етральчыны (23 верасня), а другі - ва ўспамін бл. Юрыя Матулевіча, які быў арцыбіскупам Віленскім. А ў тыя часы Глыбокае належала да Віленскай дыяцэзіі.
Цяжкую ручную працу над стварэннем дакладнай копіі папярэдняга крыжа зрабіў каваль Сяргей Ткачоў за ахвяраванні глыбоцкіх парафіян.

































