Вялікая пятніца. Глядзі на Крыж!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 10.04.2020 23:39
21 стагоддзе… Што мы зрабілі з верай? Такія пытанні трэба задаваць усім. І гэта экзамен для ўсіх, пачынаючы ад Папы Рымскага да кожнага веруючага. Экзамен…. Як мы яго здадзім? Усё залежыць ад нас.
Узнікае пытанне: як хрысціяне збіраюцца радавацца ўваскрасенню Пана, калі ўсе панічна закрываюцца ў сваіх дамах і баяцца смерці. Трэба разважліва да ўсяго адносіцца! Але, дзе вера?
Кс. Мікалай шчыра падзякаваў прысутным за іх сведчанне, а таксама тым хто дома і душа баліць, што не могуць прыйсці ў храм. "Яны з намі сэрцам і Бог кожнага ведае. Гасподзь сёння глядзіць у кожнае сэрца хрысціяніна і нехрысціяніна, таму што сёння Езус аддаў Сваё жыццё за ўсё чалавецтва."






































