23 мая - святарскае пасвячэнне ў Глыбокім

dyjakany

23 мая 2020 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбудзецца святая Імша, падчас якой біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзеліць сакрамант пасвячэння ў ступені прэзбітэрату дыяканам Іллю Саўчанку МІС і Яўгену Шымановічу.

Пачатак у 11 гадзін.

Дыякан Ілля Саўчанка МІС нарадзіўся 19 чэрвеня 1991 года. Паходзіць з нашай парафіі. 13 кастрычніка 2018 года на Гары Кальварыі на Марыянках (Польшча) у санктуарыі св. Станіслава Папчынскага брат Ілля склаў вечныя манаскія абяцанні ў кангрэгацыі айцоў марыянаў. 8 чэрвеня 2019 года ў санктуарыі Маці Божай Ліхеньскай у Ліхені (Польшча) з рук Яго Эксцэленцыі Алега Буткевіча, біскупа Віцебскага, атрымаў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці айцоў марыянаў.

Прыміцыйная Імша ў нашай парафіі будзе 24 мая ў 12 гадзін.


 

Дыякан Яўген Шымановіч нарадзіўся 8 студзеня 1991 года. Паходзіць з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Андрэя Баболі ў Мінойтах (Лідскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія). Працаваў праграмістам і за плячыма мае навучанне ў Мінскім катэхетычным каледжы. Затым была вучоба ў Філасофска-багаслоўскай Акадэміі Бэнедыкта XVI у Хайлігенкройцы (Аўстрыя), там жа праходзіў фармацыю ў духоўнай семінарыі, належыць да супольнасці “Сям’я Бога Айца” ў Аўстрыі. Інкардынаваны ў Віцебскую дыяцэзію. 7 снежня 2019 года ў Глыбокім з рук Яго Эксцэленцыі Алега Буткевіча, біскупа Віцебскага, атрымаў дыяканскае пасвячэнне. Дыяканскую практыку праходзіў у Глыбоцкай парафіі.

Прыміцыйная Імша ў нашай парафіі будзе 31 мая ў 12 гадзін.

Заахвочваем агарнуць малітвай дыяканаў, якія рыхтуюцца да пасвячэння!