Біскуп Кірыл Клімовіч адзначае 40-ю гадавіну святарства
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.06.2020 16:33
8 чэрвеня 2020 года спаўняецца 40 год з дня святарскага пасвячэння біскупа Кірыла Клімовіча, які зараз з’яўляецца пастырам Іркуцкай дыяцэзіі (Расія).
На працягу амаль 10 год (1990-1999 гг) цяперашні біскуп быў пробашчам нашай парафіі, а сёння кіруе самай вялікай па тэрыторыі дыяцэзіяй.
Шчыра віншуем Яго Эксцэленцыю з юбілеем!
Няхай Добры Бог вядзе Вас праз цяжкасці жыцця і біскупскай паслугі, удзяляючы патрэбныя ласкі для выканання даверанай місіі. Няхай Марыя, Маці Касцёла, атуляе сваёй апекай ва ўсіх Вашых справах. Няхай Дух Святы кіруе Вамі як пасланнікам праўды і дабра Касцёла, а абвешчаная Вамі Добрая Навіна напаўняе вернікаў жывой і моцнай верай, надзеяй і любоўю.
P.S. Да словаў віншавання давайце далучым нашу малітоўную падтрымку за біскупа Кірыла.










