Sperantes in Domino - пераможца конкурсу ад Радыё Марыя
- Падрабязнасці
- Апублікавана 27.08.2020 15:17
У канцы чэрвеня Радыё Марыя ў Беларусі аб’явіла конкурс на лепшы пілігрымковы спеў. На працягу ліпеня канкурсанты працавалі над крэатывам і цікавай формай падачы, раскрыццём у спеве не толькі голасу, музычных здольнасцяў, але і творчага падыходу, а таксама шукалі ў сваіх архівах пілігрымковыя фотаздымкі і відэа. Бо гэтыя акалічнасці былі аднымі з пунктаў удзелу.
У галасаванні прымалі ўдзел 18 конкурсных прац, якія былі дасланыя з розных куткоў нашай Беларусі. Наша моладзь - гурт Sperantes in Domino - для ўдзелу падрыхтавалі неверагодны кліп.
Па выніках галасавання глыбоцкая моладзь перамагла. У Браславе падчас урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў каманда Радыё Марыя павіншавала пераможцаў і ўручыла падарунак.


Запрашаем паглядзець, узгадаць цудоўны пілігрымковы настрой і атрымаць асалоду ад спеву.










