2 лістапада - успамін усіх памерлых вернікаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.11.2021 16:21
Сёння, 2 лістапада, Святы Касцёл збіраецца ў месцах спачынку нашых блізкіх і родных на могілках альбо ў капліцах і касцелах, каб аддаць Богу належную славу і выказаць праўду пра тое, што смерць не з’яўляецца Божым тварэннем, але наступствам граху. І таму Божы Сын узяў на Сябе смерць, каб раздзяліць лёс чалавека. Узяўшы на сябе смерць і ўваскросшы на трэці дзень, Хрыстос перамог усялякае зло і ўзяў уладу над смерцю. Мы сёння збіраемся на малітву не ў жалобе, але ў радасці ўваскрасення Хрыста.










