Папаўненне ў шэрагу міністрантаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.12.2021 17:54
19 снежня ў нашай парафіі тры кандыдаты ўрачыста былі прыняты ў шэрагі міністрантаў. Андрэй Петрашоў, Мацвей Марціновіч, Артур Шаршнёў шчыра рыхтаваліся да гэтага дня і хваляваліся. Падрыхтоўкай будучых міністрантаў займаліся кс. Яўген Шымановіч разам са старэйшымі хлопцамі - лектарамі.
Перад вернікамі хлопцы выказалі сваю гатоўнасць любіць Бога і для Яго хвалы прыкладна выконваць абавязкі службы алтара. Пасля адбылося асвячэнне літургічных шатаў, кандыдаты пераапрануліся і атрымалі спецыяльнае бласлаўленне.
















