Каляднае свята для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.01.2022 17:20
8 студзеня аплаткавая сустрэча пачалася з малітвы, якую правёў кс. Яўген Шымановіч. Святар распавёў пра тое, што такое аплатак і навошта ім дзяліцца.
Пасля гэтага прысутныя ўсе разам падзяліліся аплаткам, скаладаючы адзін аднаму пажаданні, але таксама са словамі падзякі і прабачэння.
Сустрэчу працягнула другая частка – канцэртная. Дзеткі пад кіраўніцтвам сястры Ганны Блышко паказалі сцэнку пра Нараджэнне Хрыста. Далей гучалі спевы і музыка ў выкананні дзяцей і сем’яў нашай парафіі.
З дапамогай моладзі і валанцёраў святліцы быў падрыхтаваны абед і салодкі стол, якім маглі пачаставацца госці.
Падчас сустрэчы таксама былі клоуны, якія весялілі дзяцей, праводзілі гульні, танчылі і спявалі з імі.
У канцы сустрэчы ў госці завітаў святы Мікалай з падарункамі.
Дар'я Іваноўская, тэкст
Леанід Юрык, фота





































































