Удзел нашых дзяцей і моладзі ў конкурсах каляднай песні і батлеек
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.01.2024 21:28
4 студзеня 2024 года ў Мёрах прайшоў чарговы фестываль каляднай песні "Зорка Бэтлеема".
Дзеці і моладзь з нашай парафіі атрымалі адразу тры першыя месцы ў розных намінацыях і ўзроставых катэгорыях:
- Сярод моладзі ў намінацыі “Сола”: Кацярына Дземідовіч
- Сярод моладзі ў намінацыі “Гурт”
- сярод дзяцей у намінацыі “Гурт”: Вераніка Вавінская, Мацвей Шаршунс, Дзіяна Раманчук.
5 студзеня 2024 года ў Віцебску адбыўся дыяцэзіяльны конкурс батлеек. Наша моладзь заняла 3 месца з сямі камандаў, а таксама дыпломамі за найлепшае акцёрскае майстэрства былі адзначаны Ксенія Конахава і Вікторыя Хованская - вядучыя-анёлкі і Кацярына Татарыновіч за танец.
Шчыра віншуем дзяцей і моладзь і жадаем сваім талентам праслаўляць Хрыста і надалей несці добрую вестку пра Нараджэнне Збаўцы не толькі на сцэне, але і сярод сваіх аднагодкаў.
Марына Сінкевіч, тэкст і фота
Леанід Юрык, відэа