Пераможцам Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання стала наша парафіянка

vicebsk konkurs 94 мая ў Віцебску прайшоў фінал конкурсу на веданне Святога Пісання. Месцам правядзення ўжо традыцыйна стаў катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага. У гэтым годзе тэма была “Цуды Езуса Хрыста ў Евангеллях”. З Глыбоцкага дэканату ў фінал прайшлі: Сіняўская Паліна, Петрашоў Андрэй, Згірскі Антон, Шур Святлана, Протас Кіра, Бервячонак Бажэна - дзеці і моладзь з Глыбокага і Марат Скукоўскі з Мосара.

Перад урачыстым адкрыццём конкурсу ўдзельнікі сабраліся на св. Імшы, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч.

Конкурс праходзіў у 2 этапы. Першы этап доўжыўся 45 хвілін, за гэты этап кожны ўдзельнік мог атрымаць 30 балаў. Пасля таго, як работы першага этапу былі правераныя, журы адабрала па 7 лепшых работ удзельнікаў з кожнай катэгорыі, якія былі дапушчаны да напісання другога этапу. Другі этап доўжыўся 30 хвілін, за гэты этап магчыма было набраць 10 балаў. Пасля таго, як усё было праверана пачалася цяжкая і адказная праца абраныя пераможцаў.

Наша парафіянка Сіняўская Паліна прайшла ў 2 этап, там набрала найбольшую колькасць балаў і стала пераможцам II катэгорыі (да 17 год). У падарунак дзяўчына атрымала ровар.

Шчыра віншуем Паліну і жадаем надалей спазнаваць Божае слова і жыць ім.