Юбілейныя падзякі нашым парафіянам ад біскупа Алега Буткевіча

padziaki 01З нагоды юбілею Віцебскай дыяцэзіі, якая ў 2024 годзе адзначае свае 25 гадоў існавання, біскуп Алег Буткевіч пажадаў адзначыць вернікаў з розных парафій па ўсёй дыяцэзіі за іх служэнне Касцёлу. Глыбокае не стала выключэннем.

Падзяку за ахвярнае служэнне, падтрымку і адданасць Каталіцкаму Касцёлу ў Віцебскай дыяцэзіі, вернасць хрысціянскаму пакліканню і сведчанне жыцця, будаванага на духоўных каштоўнасцях атрымалі: Саўчанка Ядвіга, Сенькавец Леанід, Цырук Анатоль, Сінкевіч Марына, сястра Ганна Блышко і парафільны хор “Ave Maria”.

20 кастрычніка ад імя біскупа Алега падзякі ўручыў пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч падчас парафіяльнай Сумы.