Баль усіх святых

bal 63 лістапада ў Глыбокім для моладзі прайшоў "Баль усіх святых". Гэта мерапрыемства, на якім кожны павінен цікавай прэзентацыяй расказаць пра свайго любімага святога, а таксама і даведацца нешта новае пра іншых святых.

Баль распачаўся малітвай Вяночка да Божай Міласэрнасці ў касцёле. Потым усе ўдзельнікі накіраваліся ў парафіяльны дом на працяг мерапрыемства. Там амаль кожны нейкім чынам расказаў нешта цікавае пра свайго любімага святога. Прэзентацыі былі вельмі розныя: адны паказвалі відэа, другія - фотаздымкі, яшчэ хтосьці спевам ушанаваў і г.д.

Пасля знаёмства са святымі ўсіх удзельнікаў чакалі розныя гульні і спаборніцтвы, а таксама салодкі стол і танцы.

bal 2

Дзякуючы адкрытасці і шчырасці арганізатараў і ўдзельнікаў, атрымалася стварыць вельмі цёплую атмасферу і праславіць Бога такім прыгожым чынам!