Удзел глыбоцкай моладзі ў Дыяцэзіяльным фестывалі Батлеек у Віцебску

vicebsk batlejki 1626 снежня 2024 года ў доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбыўся ўпершыню Фестываль батлеек, бо апошнія гады традыцыйна пасля свята Божага Нараджэння праводзіўся менавіта конкурс калядных прадстаўленняў.

Каб прадставіць свае батлейкі на конкурс сабраліся 7 парафій з усёй дыяцэзіі: парафія св. Антонія (Віцебск), парафія св. Уладзіслава (Віцебск), парафія Святой Тройцы (Глыбокае), парафія Маці Божай Фацімскай (Шуміліна), парафія св. Антонія (Талачын), парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса (Наваполацк), валанцёры Карытас Віцебскай дыяцэзіі пры падтрымцы парафіі Езуса Міласэрнага (Віцебск).

Глыбоцкая моладзь, якая рыхтавалася пад кіраўніцтвам с. Ганны Блышко, распавяла пра «Прыгоды дзяўчынкі Яны ў ноч Божага Нараджэння».