"Дзень цішыні" для дзяўчынак прайшоў у кляштары сясцёр

rekol siostry 3Падчас вясенніх канікул, 24 сакавіка ў кляштары сясцёр францішканак Сям'і Марыі адбыўся дзень засярджання для дзяўчат на тэму «І стварыў Бог чалавека на вобраз Свой; на вобраз Бога стварыў яго: мужчынам і жанчынай стварыў іх» (Быц. 1, 27). Жаночасць сёння вачамі веры і свету".

Некаторыя з дзяўчынак, падзяліліся сваімі ўражаннямі і эмоцыямі:

"Вообще, в моменте когда мы писали письма Иисусу, у меня был вопрос что мне делать с моим призванием. Я знала, что все в руках Бога, но я не понимала почему так тяжело. Мне просто хотелось, чтобы Бог ответил, ведь я даже не понимала, что мне делать. Я написала это в письме. В моменте я подошла и поговорила с отцом. И не думала, что Бог настолько быстро даст мне ответ на мой вопрос. Моя проблема решилась. Уже через 20 минут я сидела на скамейке и благодарила Бога, что Он говорит мне через людей."

rekol siostry 4

"Рэкалекцыі - для мяне не проста дзень, які праходзіць у хрысціянскай супольнасці, гэта дзень, калі я разам з новымі і блізкімі людзьмі яднаюсь асаблівым чынам з Хрыстом. Кожны момант у гэты дзень адчуваецца ярчэй, у душу праходзіць святло, нягледзячы на розныя эмоцыі - ад слёз да смеху. Я адчуваю, як Езус дакранаецца да мяне, я свячуся любоўю да Яго і бліжніх. У размовах атрымалася пазнаць сябе і свой унутраны свет. Я адчуваю сябе ў бяспецы, магу адкрыць усе пачуцці і аддаць іх нашаму Збаўцу. На працягу ўсяго дня неаднойчы лавіла свае думкі на такіх радках: “Божа мой, я не магу без Цябе жыць… я не хачу без Цябе жыць”.

Хвала Пану!