Трэцяе кола Жывога Ружанца, цалкам мужчынскае, створана ў нашай парафіі

kola mikolaj rytaЗ натхнення Духа Святога пасля велікапосных рэкалекцый, якія асаблівым чынам былі прысвечаны Нябеснай Маці, Яё заступніцтву і аб'яўленням, а таксама малітве на ружанцы, і дзякуючы намаганням нашых актыўных парафіянаў, 3 мая 2025 года ў нашай парафіі створана трэцяе ружанцовае кола, чальцы якога толькі мужчыны, і яно ўжо 14-е ў парафіяльнай супольнасці. Гэтае кола будзе пад апекай святога Мікалая і святой Рыты.

Ужо больш за 60 мужчын-глыбачан штодня трымаюць ружанец у сваіх руках і ўзносяць да Бога інтэнцыі парафіі і ўсяго Касцёла.

Першае цалкам мужчынскае ружанцовае кола існуе ў Глыбоцкай парафіі ад 7 сакавіка 2020 года пад апекай св. Юзафа і св. айца Піа, другое - пад апекай святых Міхала Арханёла і Язафата Кунцэвіча ад 7 кастрычніка 2023 года.