170 чалавек у XX юбілейнай пілігрымцы прыйшлі ў Будслаў

budslau 33Пілігрымка з Глыбокага ў Будслаў - з'яўляецца адной са значных духоўных падзей года. Наведванне Будслава, месца, звязанага з асаблівым ушанаванне Маці Божай Будслаўскай - гэта не проста фізічны шлях, а духоўнае падарожжа. Гэта таксама важны час, калі вернікі могуць перажыць асаблівую блізкасць Бога і Панны Марыі, атрымаць новыя духоўныя сілы.

 

У 2025 годзе дэвіз пілігрымкі «Марыя - Маці пілігрымаў надзеі» гучаў як заклік да вернікаў праз Найсвяцешую Панну адчыніць свае сэрцы для Божай любові і міласэрнасці. Адклікнуцца на гэты заклік і вырушыць у пешую пілігрымку пад кіраўніцтвам кс. Івана Кароткіна і дк. Антона Тышко адважыліся 170 вернікаў парафіі. Для іх пілігрымка стала магчымасцю глыбей зазірнуць у сябе, паразважаць над сэнсам жыцця і над тым, як надзея на Божую любоў праяўляецца ў іх асабістай гісторыі.

Шлях у Будслаў быў сатканы з малітваў, духоўных канферэнцый і хрысціянскіх спеваў, у кожным з якіх гучала тэма надзеі. У Дзеркаўшчыне, падчас першага начлегу, адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, даючы магчымасць асабістай сустрэчы з Хрыстом. Падчас адарацыі кожны прысутны мог адчыніць сваю душу перад Любячым і Міласэрным Стварыцелем і Збаўцам, і яшчэ раз усвядоміць сабе, што надзея на Бога - гэта асноўны аспект хрысціянскай веры. Менавіта ён нагадвае нам, што нягледзячы на нашыя цяжкасці і выпрабаванні, усялякая надзея і падтрымка зыходзіць ад Бога. Адкуль бы мы не прыйшлі і якія б цяжкасці не перажывалі, мы заўсёды можам разлічваць на Яго Любоў. Надзея на Бога – гэты вялікі скарб, якому нам усім трэба вучыцца ў Найсвяцейшай Панны Марыі. На заканчэнні другога дня ў Сітцах, пілігрымы падзяліліся радасцю ў танцах і супольных гульнях, які далі ўсім прысутным зарад пазітыву. Важна адзначыць, што на працягу ўсёй пілігрымкі Эўхарыстыя была цэнтрам кожнага дня, падчас якой пілігрымы насычаліся Божым словам і злучаліся з Езусам Хрыстом, акунаючыся ў Яго Бязмежную Міласэрнасць. Напрыканцы трэцяга дня адданыя сэрцы веруючых дасягнулі жаданай мэты – сустрэчы з Маці Надзеі ў Будслаўскай святыні. Марыя, як Маці пілігрымаў надзеі, з’яўляецца сімвалам падтрымкі і кіраўніцтва ў цяжкія часы. Яна ўздымае нашыя сэрцы, нагадваючы, што нават у самых складаных сітуацыях мы не самотныя, бо заўсёды можам звярнуцца да Яе за дапамогай. Яна як Маці пілігрымаў, бачыць нашыя слабасці і недахопы, але яна таксама адчувае нашыя імкненні да змены і росту. Яна нагадвае, што нават калі мы ўпадзем, заўсёды ёсць магчымасць стаць на ногі і прадоўжыць свой шлях. Найсвяцейшая Панна з’яўляецца нашай надзвычайнай падтрымкай на гэтым шляху. Падчас пілігрымкі, яе ўдзельнікі вучыліся спадзявацца на Езуса, давяраць Яму свае праблемы, цяжкасці і сумнівы, аддаючы іх, з дапамогай Найcвяцейшай Панны Марыі, Божай міласэрнасці. Бо менавіта Багародзіца вучыць нас верыць у сілу надзеі і любові, якія могуць перамясціць горы і змяніць нашае жыццё.

budslau 52

З нагоды 20-й юбілейнай пілігрымкі да стоп Маці Божай з падзякай за Яе апеку быў прынесены кош белых ружаў, а для кусташа Санктуарыя кс. Дзмітрыя Дубовіка салодкі падарунак – глыбоцкая згушчонка.

Святлана Місевіч, тэкст
Больш фота пілігрымаў на старонцы ВК>>