Імшой-падзякай адзначыў срэбны юбілей святарства кс. Сяргей Альхімёнак

alchimenak 1У юбілейным 2025 годзе наш зямляк кс. Сяргей Альхімёнак, які цяпер служыць у Пскове, адзначае 25-годдзе святарства. Пасля заканчэння Данецкага ваеннага вучылішча, стаўшы афіцэрам, паступіў у Гродзенскую ВДС. На чацвертым курсе перавёўся ў духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Скончыўшы яе, 11 чэрвеня 2000 года атрымаў святарскае пасвячэнне з рук арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, тагачаснага Апостальскага адміністратара поўначы еўрапейскай Расіі.

13 ліпеня, у межах святкавання срэбнага юбілею святарства, кс. Сяргей захацеў у глыбоцкім касцёле Святой Тройцы адправіць Імшу, каб падзякаваць Богу за дар паклікання, бо менавіта тут рабіў першыя крокі да алтара, прымаў сакраманты, адкрываў свае пакліканне і разважаў над ім.

Кс. Мікалай падзякаваў кс. Сяргею за тое, што ён захацеў перажыць гэтую Эўхарыстыю і ў нашай святыні.

На заканчэнне Эўхарыстыі словы віншавання юбіляру скіравалі прадстаўнікі парафіі.