Запрашаем крочыць разам у Браслаў шляхам надзеі

braslau piligrymka 41Ужо вельмі хутка распачнецца пілігрымка на ўрачыстасці Маці Божай Браслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 22-23 жніўня пад дэвізам: «З Марыяй да Бога - шлях надзеі».

Праграма ўрачыстасці >> 

Пешая пілігрымка з Глыбокага распачнецца 20 жніўня святой Імшой а 7-й гадзіне. Кіраўнік - кс. Мікалай Ціхановіч.

Маршрут:

1 дзень: Глыбокае - Пятроўшчына (абед) - Шаркаўшчына (начлег у парафіянаў);
2 дзень - Шаркаўшчына - Барадзенічы (начлег у касцёле і намётах);
3 дзень: Барадзенічы - Ахрэмаўцы (абед) – Браслаў (начлег у школе).

Для лепшай арганізацыі пілігрымкі просім аб хуткай рэгістрацыі, пажадана да 15 жніўня. Зрабіць гэта можна праз гугл-форму>> альбо ў закрыстыі.

Ахвяраванне (унёсак пілігрыма) складае 25 рублёў + 10 руб (калі трэба вяртанне аўтобусам у Глыбокае). Для сем'яў з дзецьмі - зніжкі.

braslau2025

Для вяртання пілігрымаў будзе арганізаваны аўтобус. Як і штогод ёсць магчымасць паехаць у Браслаў аўтобусам у суботу на галоўныя ўрачыстасці раніцай 23 жніўня. Перадаплата за ўсе аўтобусы - 10 руб.

Запрашаем далучыцца да каналу ў Viber #ГлыбокаеБраслаў2025>>

Важна!!!

1. Законныя прадстаўнікі суправаджаюць непаўналетніх дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў у перыяд з 23.00 да 6.00 па-за жыллём або забяспечваюць іх суправаджэнне іншай паўналетняй асобай.
2. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх даюць пісьмовы дазвол на ўдзел у пілігрымцы, указваюць дадзеныя асобы, на каго перадаюць адказнасць за сваіх дзяцей.
3. Дзеці да 16 гадоў павінны знаходзіцца з бацькамі ці апекунамі (з пісьмовага дазволу бацькоў). Дзеці да 18 гадоў павінны мець пісьмовы дазвол бацькоў.
Узор напісання >>

Што браць?

• ружанец;
• адпаведнае адзенне (ніякіх адкрытых маек, шортаў і спадніц міні) і зручны абутак (+ зменны, на выпадак дажджу і непрадбачлівых сітуацый). Варта ўлічваць, што надвор'е можа быць розным, таму абавякова неабходна ўзяць цёплыя рэчы.
• галаўны ўбор АБАВЯЗКОВА;
• дажджавік;
• сродкі асабістай гігіены, эластычны бінт і неабходныя лекі, сонцаахоўны крэм, сродак ад камароў і кляшчоў;
• пластыкавы або металічны посуд (кубак, глыбокая талерка і лыжка) толькі на другі дзень. Пілігрымы будуць забяспечаны абедамі;
• карымат і спальнік (альбо плед) для начлегу ў касцёле і ў намётах, калі ёсць свой намёт – яшчэ лепш, бяры і яго.
• пілігрымковы набор з мінулых гадоў (сіняя майка “Пілігрым з Глыбокага, лан’ярд для бэйджа, хустка) + спеўнік 2025.