“Ружы кладзём ля стоп тваіх, Марыя”: пілігрымка #ГлыбокаеБраслаў2025

braslau piligrymka 3020 жніўня ў 11 раз вырушыла пілігрымка з Глыбокага ў Браслаў. Час пілігрымкі з’яўляецца асаблівым для яе ўдзельнікаў. У гэтым годзе да Маці Божай пад кіраўніцтвам кс. Мікалая Ціхановіча прыйшлі 85 пілігрымаў, сярод якіх большасць дзяцей і моладзі, якія пешшу пераадолелі 85 км. Разам ішлі 3 святары, дыякан і 3 семінарысты.

Бадзёрыя, поўныя сіл і энтузіязму, разам спявалі песні, выслаўляючы Пана Бога і Маці Божую, шмат маліліся.
У першы дзень канферэнцыю на тэму “З Марыяй да Бога – шлях надзеі” правёў кс. Мікалай, у другі дзень нас наведаў кс. Алег Хмылко, які разважаў над тэрмінам “надзея” і розных згадках у Святым Пісанні.
Нават мазалі і стомленасць не перашкодзілі моладзі і дзецям танчыць у Барадзінічах і Ахрэмаўцах.

https://youtu.be/

Кожны дзень, молячыся чатыры часткі Святого Ружанца, пілігрымы ўзносілі да Маці не толькі ўласныя падзякі і просьбы, але і далучалі да іх інтэнцыі парафіян, дасланыя праз вайбер.
Па добрай традыцыі на шляху да Маці нас сустракаў біскуп Алег Буткевіч з пачастункам - марозівам.
Самым хвалюючым момантам пілігрымкі быў той, калі мы ўваходзілі ў Санктуарый Маці Божай Браслаўскай са спевам “Ружы кладзём ля стоп тваіх, Марыя”, лажыліся крыжам і давяралі Маці свае інтэнцыі.

braslau piligrymka 32