Пастэрка-2025

pasterka 04У вігілію Божага Нараджэння вернікі і госці Глыбоцкай парафіі сабраліся на Імшу Пастэрку, якая штогод распачынаецца апоўначы працэсіяй, калі святар праходзіць праз святыню з фігуркай Дзіцяткі Езус, якую пакладзе ў яслі.

Перад пачаткам урачыстай Літургіі пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч, як бацька вялікай парафіяльнай сям'і, папрасіў прабачэнне ва ўсіх прысутных парафіян, а таксама прабачыў сам усім.

Падчас гаміліі разважалі над тэмай Божага дзяцінства.