У Глыбокім адбылася Імша за выпускнікоў: малітва і блаславенне на новы этап жыцця

vypuskniki 723 мая 2026 года, напярэдадні ўрачыстасці Спаслання Святога Духа, у касцёле Святой Тройцы адбылася асаблівая духоўная падзея. Сюды пасля школьнай лінейкі прыйшлі адзінаццацікласнікі, каб падзякаваць за завершаны этап навучання і папрасіць блаславення на дарослае жыццё.

Святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч. Звяртаючыся да маладых людзей, святар падкрэсліў, што малітва ахоплівае не толькі прысутных у касцёле, але і тых выпускнікоў — і католікаў, і праваслаўных, — хто сёння завяршае сярэднюю адукацыю і стаіць перад выбарам далейшага шляху.

«Будзем прасіць Госпада аб блаславенні для вас, каб у гэтым свеце вы не загубіліся, не згубілі тыя каштоўнасці, якія атрымалі праз выхаванне сваіх бацькоў і настаўнікаў. Няхай Дух Божы асвячае вас і дапамагае зрабіць правільны жыццёвы выбар», — такімі словамі распачаў Імшу ксёндз Мікалай.

У сваёй гаміліі святар заклікаў маладых людзей у любой прафесіі, якую яны абяруць, захоўваць вялікае сэрца і не губляць сваю чалавечнасць. Ён нагадаў, што сапраўдны поспех — не толькі кар’ера, але і здольнасць заставацца чулым і адказным.

Асобныя словы ксёндз Мікалай скіраваў да бацькоў: «Не выхоўвайце, бо ўжо позна, але любіце сваіх дзяцей». Гэты заклік стаў цэнтральным акцэнтам звароту да дарослых, якія праводзяць сваіх дарослых дзяцей у новае жыццё.

Малітва за выпускнікоў ужо сталі добрай традыцыяй у глыбоцкай парафіі, дапамагаючы маладым людзям зрабіць першыя свядомыя крокі ў дарослым жыцці з Божым блаславеннем.

vypuskniki 8