Трывае запіс у пілігрымку ў Будслаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 18.06.2016 23:35
Урачыстасці ў Будславе ў гэтым годзе пройдуць 1-2 ліпеня. Праграму святкавання можна прачытаць тут>>
Пешая пілігрымка з Глыбокага выходзіць 30 чэрвеня. Дзеці да 14 гадоў павінны мець апекуноў.
У Глыбокім памаліліся за выпускнікоў і іх бацькоў (+відэа)
- Падрабязнасці
- Апублікавана 10.06.2016 11:14
Святая Імша з блаславеннем для адзінаццацікласнікаў на заканчэнне навучання ў школе адбылася ў касцёле Святой Тройцы 9 чэрвеня. Храм быў цалкам запоўнены вернікамі, на богаслужэнне прыйшлі выпускнікі, іх бацькі, бабулі з дзядулямі, а таксама настаўнікі.
На заканчэнне актавы Божага Цела адбылося блаславенне дзяцей
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.06.2016 22:13
2 чэрвеня, на заканчэнне актавы Божага Цела, у нашай парафіі адбылося асвячэнне кветак і бласлаўленне дзяцей.
У гэты дзень дзяцей, а самых маленькіх бацькі прывезлі ў калясках, было вельмі шмат. На заканчэнне Імшы старэйшыя дзеці і маленькія разам з бацькамі падыходзілі да святароў, каб атрымаць з іх рук Божае бласлаўленне.
47 дзяцей прыступілі да І Святой Камуніі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 29.05.2016 22:29
29 мая ў нашай парафіяльнай супольнасці адбылася вельмі значная ўрачыстасць. Упершыню ў сваім жыцці 47 дзяцей прынялі Цела і Кроў Езуса Хрыста ў Святой Камуніі. Да гэтага дня яны вельмі адказна рыхтаваліся праз заняткі катэхезы.
Працэсія Божага Цела. Фотарэпартаж
- Падрабязнасці
- Апублікавана 27.05.2016 00:05
26 мая, ва ўрачыстасць Божага Цела, вернікі глыбоцкай парафіі прайшлі Эўхарыстычнай працэсіяй па вуліцах нашага горада.










