Малітва за памерлых у Харашках

2 listapada2 лістапада ў Касцёле адзначаецца ўспамін усіх памерлых вернікаў. У гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.

"Зрабіце крок да святасці!": урачыстасць Усіх Святых у Глыбокім

1 listapada1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых, дзе ўзгадваюць не толькі тых, хто быў афіцыйна абвешчаны святым або блаславёным, але і невядомых нам святых.

Спатканне святароў і законных сясцёр прайшло ў Глыбокім

spatkanne sviatarou25 кастрычніка ў Глыбокім адбылося дыяцэзіяльнае спатканне святароў, законных братоў і сясцёр з біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам.

Акцыя "Мы разам" зноў сабрала людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Глыбокім (+відэа)

my razamМерапрыемства арганізавала дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас” пры парафіі Святой Тройцы. 22 кастрычніка сабраліся людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі, апекуны, сацыяльныя работнікі як з Глыбокага, так і з усёй Віцебскай вобласці (Шаркаўшчына, Ушачы, Лепель, Паставы, Мёры, Браслаў, Луначарскае, Петрунова).

Кс. Мікалай прыняў удзел у круглым стале ў межах акцыі "У абарону жыцця"

krugly stol20 кастрычніка 2016 года ў Глыбоцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным ліцэі адбыўся круглы стол у межах акцыі "У абарону жыцця", якая праходзіла ў Глыбокім і Глыбоцкім раёне з 13 па 20 кастрычніка. Былі запрошаныя і выступілі перад навучэнцамі прадстаўнікі медыцыны, аддзела ідэалагічнай работы, святары каталіцкай і праваслаўнай канфесіі.