У Глыбокім у дзень св. Язафата прайшла сустрэча святароў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.11.2013 00:23
У Глыбокім, ва ўрачыстасць св. Язафата Кунцэвіча, адбылося дыяцэзіяльнае спатканне святароў і законных сясцёр з Апостальскім Адміністратарам Віцебскай дыяцэзіі, кс. прэлатам Францішкам Кісялём.
2 лістапада на могілках у Харашках адбылася св.Імша і малітва за ўсіх памерлых вернікаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.11.2013 16:46
2 лістапада ў Касцёле адзначаецца ўспамін усіх памерлых вернікаў. У гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.
На могілках у Харашках сабралася вялікая колькасць людзей. Маленькая каплічка нават не здолела змясціць усіх прысутных, якія прыйшлі на св. Імшу, каб разам маліцца за сваіх родных, знаёмых памерлых.
Працэсія і малітва на могілках ва ўрачыстасць Усіх Святых
- Падрабязнасці
- Апублікавана 01.11.2013 18:35
1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе.
У Глыбоцкай парафіі пасля ўрачыстай св. Імшы ўсе вернікі разам са святарамі і законнымі сёстрамі вырушылі працэсіяй на могілкі. Падчас дарогі маліліся на ружанцы, дзе кожны мог успомніць сваіх родных памерлых і ахвяраваць за іх сваю малітву.
Расклад малітваў на могілках з нагоды ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 27.10.2013 23:26
2 лістапада адзначаецца ўспамін усіх памерлых вернікаў. Прапануем расклад малітваў на могілках у Глыбоцкай парафіі.
Фотарэпартаж з суботніка
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.10.2013 21:16
19 кастрычніка адбыўся суботнік на вялікай тэрыторыі каля новай плябаніі, якая будуецца. Шмат апалага лісця і смецця трэба было прыбраць. Не засталіся абыякавымі да парафіяльнай справы і нашыя парафіяне, якія прыйшлі ў суботні дзень, для многіх адпачынак, каб дапамагчы. Разам з усімі працавалі і нашыя святары: кс. Славамір і дк. Ян. Для ўсіх знайшлася праца.










