Фінал біблійнага конкурсу ў Віцебску

bible konkurs 1011 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбыўся фінал Конкурсу на веданне Святога Пісання, прысвечаны прыпавесцям Езуса. Спаборніцтва традыцыйна пачалося са святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч.

Кіраўніцтва раёна павіншавала католікаў Глыбокага з Уваскрасеннем Хрыстовым

vinsz 45 красавіка, ва ўрачыстасць Уваскрасення Езуса ў касцёле Святой Тройцы адбылася ўрачыстая Імша. Радасць гэтага дня з вернікамі падзялілі старшыня Глыбоцкага райвыканкама Пётр Белусь і старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца.

Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Вялікдзень-2026

vinszПаважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі!

“Хрыстос уваскрос, Першынец сярод тых, якія памерлі… Бо як у Адаме ўсе паміраюць, так і ў Хрысце ўсе будуць ажыўленыя” (1Кар 15, 20.22)

Супакой у свеце, які няспынна страсаюць ваенныя канфлікты, застаецца настолькі пажаданай, наколькі і вельмі крохкай каштоўнасцю. У гэтым кантэксце штораз больш актуальнымі становяцца словы Уваскрослага Езуса Хрыста да сваіх перапалоханых вучняў: “Спакой вам!” (Лк 24,36). Менавіта з гэтай мэтай Хрыстос перажыў сваю Пасхальную таямніцу: прайшоў праз пакутніцкую смерць і вярнуўся да жыцця, каб чалавецтву прынесці спакой і даць надзею!

На вул. Савецкай абнавілі і асвяцілі прыдарожны крыж

krzyz 1Дзякуючы ахвярнасці і старанням нашага парафіяніна Міхаіла Букі, на вуліцы Савецкай у Глыбокім быў абноўлены прыдарожны крыж.

Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень - 2026

vialiki tydzenНа працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Прапануем расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у нашай парафіі.