Быць разам пасля Альфы: Калядны вечар для выпускнікоў у Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 27.12.2025 10:25
26 снежня 2025 года, у цёплай атмасферы парафіяльнага дома, сабраліся тыя, для каго курс Альфа стаў не проста духоўным вопытам, а пачаткам сапраўднай супольнасці. Тут адбыўся калядны вечар для выпускнікоў Альфа курса — свята, якое аб’яднала радасць Божага Нараджэння і ўдзячнасць за пройдзены шлях.
Пастэрка-2025
- Падрабязнасці
- Апублікавана 25.12.2025 11:36
У вігілію Божага Нараджэння вернікі і госці Глыбоцкай парафіі сабраліся на Імшу Пастэрку, якая штогод распачынаецца апоўначы працэсіяй, калі святар праходзіць праз святыню з фігуркай Дзіцяткі Езус, якую пакладзе ў яслі.
Святы Мікалай наведаў глыбоцкіх дзяцей
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.12.2025 12:38
23 снежня адбылася апошняя Раратняя святая Імша ў 2025 годзе. Святы Мікалай прыбыў з падарункамі для дзяцей, якія прымалі ўдзел у раратах тры разы на тыдзень, рабілі добрыя ўчынкі і чакалі на прыйсце Збаўцы.
Каталіцкія скаўты даставілі ў Глыбокае Бэтлеемскі агонь
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.12.2025 12:27
18 снежня Каталіцкія скаўты Беларусі распачалі эстафету перадачы святла з Бэтлеема, запаленага ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме.
У Глыбокім біскуп Алег Буткевіч ушанаваў адноўлены абраз Маці Божай Падхорнай
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.12.2025 10:58
8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч наведаў парафію Святой Тройцы ў Глыбокім.










