"Праз Марыю да Езуса". Легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Найсвяцейшай Маці

acies 2222 сакавіка 2025 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся Ацыес - урачысты штогадовы сход легіянераў Марыі. «Acies» – аднаўленне прысягі на вернасць Дзеве Марыі, Каралевы Легіёна, каб атрымаць ад Яе сілу і бласлаўленне на далейшую барацьбу супраць моцы зла.

«Спевы гучаць, нам 25!». Срэбны юбілей адзначыў хор «Ave Maria»

ave maria 25 08У нядзелю 16 лютага глыбоцкі касцёл Святой Тройцы сустракаў парафіянаў і гасцей. А 13.00 тут распачалася святая Імша, а пасля яе – святочны канцэрт хору “Ave Maria”.

Удзел дзяцей і моладзі ў юбілейным конкурсе каляднай песні "Зорка Бэтлеема"

miery zorka 06Распачынаць новы год з праслаўлення Хрыста Нованароджанага на фестывалі “Зорка Бэтлеема” – добрая шматгадовая традыцыя. А 2025 год стаў асаблівым. 3 студзеня ўжо 20 раз мёрскі дом культуры збіраў гасцей з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі.

Удзел глыбоцкай моладзі ў Дыяцэзіяльным фестывалі Батлеек у Віцебску

vicebsk batlejki 1626 снежня 2024 года ў доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбыўся ўпершыню Фестываль батлеек, бо апошнія гады традыцыйна пасля свята Божага Нараджэння праводзіўся менавіта конкурс калядных прадстаўленняў.

Адвэнтавыя рэкалекцыі “Аднавіць усё ў Хрысце” (+ відэазапісы навук)

advent rekolАдвэнтавыя рэкалекцыі “Аднавіць усё ў Хрысце” прайшлі ў нашай парафіі з 20 па 22 снежня 2024 года. Праводзіў духоўныя практыкаванні кс. Юрый Пракапюк, які служыць у Пінскай дыяцэзіі (Асавая, Столін, Давыд-Гарадок). Святар выкладае ў Баранавіцкім катэхетычным каледжы Літургіку, Рыторыку і Пастаральную тэалогію, абараніў доктарскую па Гамілетыцы.