Святар благаславіў вучняў на новы навучальны год
- Падрабязнасці
- Апублікавана 30.08.2015 18:35
У нядзелю, 30 жніўня, у нашай святыні сабралася вялікая колькасць вернікаў. На пачатку святой Імшы кс. Мікалай Ціхановіч асабліва прывітаў прысутных у святыні дзяцей і іх бацькоў, настаўнікаў і выхавацелей. Менавіта ў гэты дзень яны сабраліся ўсе разам, каб атрымаць бласлаўленне напярэдадні новага навучальнага года.
Распачалася пешая пілігрымка ў Браслаў да Маці Божай Валадаркі азёраў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.08.2015 03:15
19 жніўня а 7 гадзіне раніцы вернікі з глыбоцкай і варапаеўскай парафій сабраліся ў святыні на св. Імшы для пілігрымаў.
Глыбоцкія вернікі прынялі ўдзел у пілігрымцы ў Фаціму (абноўлена 26.08.2015)
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.08.2015 23:57
12 жніўня распачалася аўтобусная пілігрымка да месца аб’яўлення Маці Божай у Фаціме (Партугалія). 16 вернікаў з глыбоцкай парафіі таксама далучыліся да паломніцтва. Перад ад'ездам у шлях пілігрымаў благаславіў пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч, а кс. Вячаслаў Пялінак, як кіраўнік пілігрымкі паабяцаў памятаць пра глыбоцкую парафію, святароў і вернікаў падчас малітвы ў дарозе і ў святых месцах.
Школьнікі Глыбоцкай парафіі прымаюць удзел у І Парафіядзе для дзяцей і моладзі ў Оршы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 12.08.2015 10:08
11 жніўня ў Оршы распачалася Парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. З глыбоцкай парафіі прымаюць удзел 12 маладых вернікаў разам з с. Людмілай Рубніковіч.
Барысаўская пілігрымка працягвае свой шлях у Росіцу
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.08.2015 13:33
У панядзелак, нягледзячы на палячае сонца і адсутнасць дажджу падчас мінулых дзён, мазалі і вялікую стому, смагу і цяжар заплечніка, пілігрымка "Барысаў-Росіца" завітала ў Глыбокае, каб затрымацца на начлег у мясцовых парафіян.










