“Прыгожае абуджае добрае”: інтэрв'ю з кампазітарам Ганнай Шакола (+відэа са спевамі)

shakola9-300x229Ганна Шакола – не толькі шчырая верніца Каталіцкага Касцёла, але і аўтар музыкі да шматлікіх песень. Пра натхненне, таленты і духоўнае выхаванне моладзі пойдзе гаворка ў гэтым інтэрв’ю для "Каталіцкага Весніка".

У межах правядзення Фэсту экскурсаводаў для жыхароў Глыбокага зладзілі экскурсію па хрысціянскіх храмах

ekskursiaУ межах правядзення Фэсту экскурсаводаў у нашай краіне, 18 красавіка ў Глыбокім прайшла экскурсія пад назвай «Хрысціянскія храмы Глыбокага». Ініцыятарамі экскурсіі былі Кастусь Шыталь і Юры Калбасіч. Краязнаўцы прапанавалі экскурсію, таму што большая частка мясцовага насельніцтва мала ведаюць пра свой горад. Юры Калбасіч лічыць, што кожны чалавек павінен ведаць пра месца, дзе нарадзіўся.

Выпуск тэлеперадачы "Вытокі" пра юбілей парафіяльнага хору "Ave Maria" з Глыбокага

vytokiПятнаццацігоддзе свайго існавання адзначыў 15 лютага хор “Ave Maria” пры парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім.

Выпуск тэлеперадачы "Вытокі" адбыўся 13 сакавіка 2015 года. Запрашаем да прагляду!

Папа можа прыехаць у Беларусь без згоды Праваслаўнай Царквы

papaДля візіту ў Беларусь Пантыфіка ў якасці кіраўніка дзяржавы не патрэбны “дазвол” Беларускай Праваслаўнай Царквы, заявіў айцец Сергій Лепін, старшыня сінадальнага Інфармацыйнага аддзела вышэйузгаданай Царквы. “Наш Прэзідэнт запрашае да сябе кіраўніка іншай дзяржавы, і калі гэта дзяржаўны візіт, Беларуская Праваслаўная Царква ў гэтым не прымае ніякага ўдзелу, і ніякіх “дазволаў” з яе боку ў дадзеным пытанні не патрабуецца”, - заявіў праваслаўны святар, словы якога прыводзяцца на сайце church.by.

Радыёрэпартаж пра падрыхтоўку і святкаванне Вялікадня сярод духоўных асоб на Глыбоччыне

microphoneПерадача "Свята душы" - гэта рэпартаж Таццяны Смоткінай пра падрыхтоўку і святкаванне Вялікадня сярод духоўных асоб на Глыбоччыне. Яна прагучала 5 красавіка на Беларускім радыё "Рацыя". На пытанні Таццяны адказваюць біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, пробашч парафіі ў Удзеле а. Яраслаў Банасяк, кс. Віктар Місевіч і сястра францішканка Сям'і Марыі Людміла Рубніковіч з Глыбокага.