Валанцёры “Карытас” павіншавалі з Пасхай хворых, якія знаходзяцца ў шпіталях

betel pasha4У нядзелю, 5 красавіка, ва ўрачыстасць Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста, валанцёры парафіяльнага “Карытас” разам з сёстрамі Францішканкамі Сям’і Марыі Вандай і Людмілай наведалі хворых людзей, якія знаходзяцца ў псіхіятрычным дыспансеры ў вёсцы Петрунова Глыбоцкага раёна. Валанцёры прывязлі с сабой асвечаныя яйкі, кулічы, якія глыбоцкія парафіяне асвяцілі ў Вялікую Суботу і ахвяравалі з гэтай мэтай.

“Пакіньце алеі смерці і шукайце Хрыста ўваскрослага!”: Жанчыны з пахучымі алеямі ў збанах завіталі ў глыбоцкую святыню на Вігілію Пасхальную

vigilija paschalna29Познім суботнім вечарам глыбоцкая святыня пачала напаўняцца вернікамі, якія прыйшлі даведацца вялікую навіну для ўсяго свету. Вялікі касцёл у Глыбокім, але і ён не здолеў змясціць усіх жадаючых. Святая Імша Вігіліі Пасхальнай распачалася на вуліцы абрадам святла, дзе быў асвечаны агонь і ад яго быў запалены пасхал. 

Фотарэпартаж з асвячэння страў на велікодны стол

asviaczenne strauПаводле традыцыі ў Вялікую Суботу адбываецца асвячэнне страваў на Велікодны стол.
Звычаю асвячэння страваў вернікі надаюць асаблівы сэнс у перажыванні Вялікадня, але перш за ўсё трэба памятаць, што галоўную ролю ў перажыванні таямніцы Смерці і Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста з’яўляецца не знешняя, а ўнутраная, духоўная падрыхтоўка праз малітву, пост, учынкі міласэрнасці да бліжніх, святую Споведзь і Эўхарыстыю.

Віншаванне з Вялікаднем

ten-jezus-jst-ladny"Чаму шукаеце жывога спаміж памерлымі? Яго тут няма, Ён уваскрос!"
Ян 24, 5

Дарагія браты і сёстры!

Зноў мы чуем радасны вокліч “Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!” Зноў мы радуемся вялікай перамозе нашага Пана над уладай смерці. Зноў перажываем Пасху Хрыста і просім Уваскрослага Госпада блаславіць нас, нашыя сем’і і нашу Краіну.

"Паверце ў моц Крыжа!": Літургія Вялікай Пятніцы

vialikaja piatnica3 красавіка ў нашым касцёле адбылася Літургія Вялікай Пятніцы - Адарацыя Крыжа і адарацыя пры Грабніцы праз усю ноч.