Святы Пасхальны Трыдуум - 2024
- Падрабязнасці
- Апублікавана 05.04.2024 13:15
Вялікі чацвер. Святар, будзь вобразам Майго Айцоўства
Перад распачаццем урачыстай Літургіі Вячэры Панскай, парафіяльная супольнасць павіншавала шаноўных святароў і семінарыстаў. Прыгожыя пажаданні, белыя ружы і нашы шчырыя малітвы ахінулі сэрцы пакліканых і служачых у нашай парафіі. Святары, у сваю чаргу, свае кветкі ахвяравалі Маці Божай Глыбоцкай, як знак удзячнасці за дар іх паклікання і Яе апекі.
Велікапосныя рэкалецыі “У пошуках сэнсу”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.03.2024 17:09
З 21 па 23 сакавіка ў нашай парафіі прайшлі велікапосныя рэкалекцыі на тэму “У пошуках сэнсу”. Праводзіў іх кс. Юрый Варанко, пробашч у Мазыры і Калінкавічах (Пінская дыяцэзія).
Кс. Мікалай Ціхановіч прызначаны ганаровым канонікам Віцебскага катэдральнага капітула
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.03.2024 11:09
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 12 сакавіка 2024 года некаторых святароў Віцебскай дыяцэзіі ўзнагародзіў тытулам каноніка Віцебскага катэдральнага капітула. У сваім звароце да прысутных святароў біскуп нагадаў, што Віцебскі капітул з’яўляецца найстарэйшым у Беларусі. Амаль праз два гады пасля ўстанаўлення Віцебскай дыяцэзіі на просьбу тагачаснага біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна Апостальская Сталіца ўстанавіла Віцебскі катэдральны капітул. Адбылося гэта 2 сакавіка 2001 года.
Мужчыны з ружанцам у руках. Фармацыйная сустрэча прайшла ў Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.03.2024 21:40
Суботнім днём 24 лютага ў Глыбокім адбылося спатканне для мужчын.
Арганізатар сустрэчы а. Віктар Мялешка OFMConv пазнаёміў прысутных з Кодэксам і дзейнасцю сусветнага мужчынскага руху «Воіны Марыі».
Міністрант з Глыбокага атрымаў ліст ад Папы Рымскага
- Падрабязнасці
- Апублікавана 10.02.2024 12:35
У снежні Антон Згірскі, сямікласнік з в. Гірстуны (Глыбоцкі раён) і лектар у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім, напісаў Папе Рымскаму ліст. Там юнак распавёў пра сваё жыццё і аб тым, што з’яўляецца міністрантам, павіншаваў Святога Айца са святам Божага Нараджэння і пажадаў святасці і добрай службы пры Алтары Пана. І вось у пачатку лютага атрымаў адказ з Ватыкана.










