Новы этап у сваім жыцці выпускнікі распачалі супольнай малітвай
- Падрабязнасці
- Апублікавана 25.05.2024 22:30
25 мая ў нашай парафіі адбылася святая Імша ў інтэнцыі выпускнікоў. Адзінаццацікласнікі сабраліся ў святыні перад алтаром Пана, каб прасіць бласлаўлення на новы этап у сваім жыцці.
Урачыстасць Першай Святой Камуніі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.05.2024 15:28
У нядзелю, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у нашай парафіі адбылася першая Святая Камунія. 54 дзіцяці ўпершыню прынялі Езуса ў свае сэрцы. Праз два гады падрыхтоўкі настаў гэты доўгачаканы момант не толькі для дзяцей, але і для бацькоў, і хросных.
Дзеці нашай парафіі ўтварылі малітоўнае ружанцовае кола
- Падрабязнасці
- Апублікавана 12.05.2024 15:14
12 мая ў нашай парафіі было створана чарговае ружанцовае кола, заступнікамі якога будуць св. Бернадэта і св. Зыгмунт Шчэнсны Фелінскі. На гэты раз яго чальцамі сталі самыя маленькія вернікі - нашы дзеці.
Пераможцам Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання стала наша парафіянка
- Падрабязнасці
- Апублікавана 07.05.2024 10:36
4 мая ў Віцебску прайшоў фінал конкурсу на веданне Святога Пісання. Месцам правядзення ўжо традыцыйна стаў катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага. У гэтым годзе тэма была “Цуды Езуса Хрыста ў Евангеллях”. З Глыбоцкага дэканату ў фінал прайшлі: Сіняўская Паліна, Петрашоў Андрэй, Згірскі Антон, Шур Святлана, Протас Кіра, Бервячонак Бажэна - дзеці і моладзь з Глыбокага і Марат Скукоўскі з Мосара.
Асабістае пацвярджэнне адзінству вернасці Марыі здзейснілі легіянеры ў Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.04.2024 22:43
13 красавіка 2024 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі «Acies». Актыўныя і дапаможныя чальцы асабіста аднавілі прысягу на вернасць Каралеве Легіёну.










