Удзел і перамогі нашых парафіян у літаратурна-мастацкім конкурсе “неВЯДОМЫ ЗАСТУПНІК”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.11.2023 21:45
Што можа сучасны чалавек сказаць пра асобу, якая жыла 400 год таму назад? Што можа распавесці пра таго, хто трагічна закончыў жыццё на нашай віцебскай зямлі... Адказы на гэтыя пытанні прагучалі ў літаратурных творах і малюнках удзельнікаў конкурсу “неВЯДОМЫ ЗАСТУПНІК”, які прысвечаны 400-годдзю мучаніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча, паведамляе catholicnews.by.
Мужчынскі дзень засяроджання на будове Сялібы Беззаганнай у Удзеле
- Падрабязнасці
- Апублікавана 22.10.2023 17:25
21 кастрычніка ў беларускім Непакалянаве, што на Глыбоччыне, адбылася сустрэча мужчын нашай парафіі ў фармаце “працуем і молімся”.
Другое кола Жывога Ружанца, цалкам мужчынскае, створана ў нашай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 11.10.2023 10:38
Дзякуючы натхненню Духа Святога і намаганням аднаго з нашых парафіянаў - Міхаіла Букі, 7 кастрычніка ў нашай парафіі створана другое кола Жывога Ружанца, чальцы якога толькі мужчыны, і яно ўжо 12-е ў парафіяльнай супольнасці. Гэтае кола будзе пад апекай святых Міхала Арханёла і Язафата Кунцэвіча.
Рэліквіі святога Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага прыбылі ў нашу парафію
- Падрабязнасці
- Апублікавана 05.10.2023 11:27
У нядзелю першага кастрычніка вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім перажывалі важную і радасную падзею. Падчас Імшы а 13 гадзіне адбылося ўрачыстае ўнясенне ў святыню і ўшанаванне рэліквій святога Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага.
“Вы здзейснілі сапраўдны подзвіг”. Пілігрымка #ГлыбокаеБраслаў2023
- Падрабязнасці
- Апублікавана 20.08.2023 23:58
Шлях любові, дарога даверу, час выпрабаванняў, моманты пакоры, хвіліны духоўнага паяднання супольнасці… Дзеля кожнага пілігрыма, тры дні па дарозе з Глыбокага ў Браслаў, свой уласны досвед, але, несумненна, усіх аб’ядноўвае адно: крокі радасці Божага дзіцяці пад самай дасканалай Мацярынскай апекай і ласкай.










