Парафіяльная ўрачыстасць Святой Тройцы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 15.06.2022 17:16
12 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначыў урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Вернікі ў Глыбокім, дзе касцёл носіць такі тытул, святкавалі парафіяльны фэст, які ўзначаліў мясцовы пробашч і дэкан Глыбоцкага дэканату кс. Мікалай Ціхановіч. Прыбылі таксама святары з дэканату і іншых суседніх парафій, некаторыя з іх неслі паслугу ў сакраманце пакуты ў канфесіяналах.
Наша парафіяльная сям’я павялічылася праз поўны ўдзел у святой Імшы на 45 дзяцей
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.06.2022 17:04
29 мая 2022 года сорак пяць хлопчыкаў і дзяўчынак, якія на працягу двух гадоў рыхтаваліся да першай Святой Камуніі, упершыню прынялі ў свае чыстыя сэрцы Найсвяцейшае Цела Хрыста. Напярэдадні, у суботу дзеці прыступілі да сваёй першай споведзі. А бацькоў чакаў час упрыгожвання і падрыхтоўкі святыні да ўрачыстасці.
Слухайце голас Айца, дарагія выпускнікі!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 30.05.2022 21:02
30 мая ў нашай парафіі падчас святой Імшы маліліся за выпускнікоў. Адзінаццацікласнікі сабраліся ў святыні перад алтаром Пана, каб прасіць бласлаўлення на новы этап у сваім жыцці.
Маёўка для сем'яў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.05.2022 17:34
21 мая глыбоцкія сем'і завяршылі катэхетычны год маёўкай. Адбылася св. Імша за сем'і і супольны пікнік з размовамі, гульнямі.
Юбілейны дзень нараджэння адзначыў кс. Мікалай
- Падрабязнасці
- Апублікавана 16.05.2022 14:30
14 мая свой юбілейны дзень нараджэння адзначыў наш шаноўны пробашч кс. Мікалай.










