200-годдзе з дня нараджэння святога заснавальніка Кангрэгацыі сясцёр францішканак Сям'і Марыі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.09.2022 17:01
Дзень смерці благаслаўлёных і святых звычайна з’яўляецца таксама днём іх літургічнага ўспаміну, таму 17 верасня Касцёл успамінае постаць арцыбіскупа Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага, Мітрапаліта Варшаўскага. Сёлета, 1 лістапада, спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння св. Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага, заснавальніка Кангрэгацыі сясцёр францішканак Сям’і Марыі.
Адышоў у вечнасць а. Станіслаў Памыкала SJ
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.09.2022 18:19
Айцы езуіты са смуткам паведамляюць , што 3 верасня ў Варшаве на 73-м годзе жыцця адышоў да Пана а. Станіслаў Памыкала SJ. Меў 57 год манаскага жыцця ў ордэне езуітаў і 45 год святарства.
Каралева супакою, маліся за нас!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 22.08.2022 20:35
У чарговы раз вырушыла пілігрымка з Глыбокага ў Браслаў. Час пілігрымкі з’яўляецца асаблівым для яе ўдзельнікаў: хтосьці глядзіць на іх, як на вар’ятаў, не разумеючы, што адбываецца; іншыя - з усмешкай махаюць рукой; другія – жагнаюць і моляцца. Нягледзячы на розныя рэакцыі людзей, нават зуcім няверуючых, пілігрымка – сведчанне веры. У гэтым годзе да Маці Божай Валадаркі Азёраў прыйшло 60 пілігрымаў, якія пешшу пераадолелі 90 км. Сярод пілігрымаў ішлі 5 ксяндзоў – Мікалай Ціхановіч, Алег Хмылко, Яўген Шымановіч, Дзмітрый Рацько, Віталій Галец, а таксама клерык грэка-каталіцкай царквы Арцём Калугін.
У Дзеркаўшчыне і Глыбокім прайшла VІ Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 12.08.2022 17:04
9 і 10 жніўня ў Віцебскай дыяцэзіі праходзіла VІ Парафіяда дзяцей і моладзі на тэматыку “Маці Божая, Якая развязвае вузлы людскога жыцця, маліся за нас!” Пасля двухгадовага перапынку ўдзел прынялі толькі пяць парафій: Віцебск (св. Антонія), Варапаева, Лынтупы, Дзеркаўшчына і Глыбокае.
Мягкая игрушка Huggy Wuggy. Комментарий экзорциста
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.08.2022 16:52
Комментирует наш кс. настоятель Николай Тихонович, экзорцист Витебской епархии.










