Літургічная Служба Алтара прыняла ўдзел у Турніры міністрантаў у Оршы

orsza turnir ministrantau 166-7 мая ў Оршы прайшоў Турнір міністрантаў, які ў 16 раз арганізоўваюць айцы марыяне. У гэты раз сабраліся хлопцы, якія дапамагаюць святарам пры алтары ў парафіях Барысава, Верхнядзвінска, Оршы, Мінска, Докшыц, Жодзіна і Глыбокага. Таксама, ўжо традыцыйна, у турніры прымалі ўдзел міністранты нашай парафіі.

Велікодны выпуск тэлеперадачы «Вечерний Витебск»

Vechernij-VitebskУ святочныя дні тэлеканал «Віцебск» прапанаваў гледачам прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з нашай парафіі, а таксама арганізаваў велікодную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і пробашчам парафіі Беззаганнага Cэрца Марыі ў Оршы кс. Яўгенам Шымановічам.

Пасхальная Вiгiлiя

transliacja16 красавіка 2022 года наша парафія мела гонар сустракаць вялікае свята Уваскрасення Хрыста разам з пастырам Віцебскай дыяцэзіі біскупам Алегам Буткевічам. Тэлекампанія «Віцебск» на тэлеканале «Беларусь-4 Віцебск» вяла прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з касцёла Святой Тройцы ў Глыбокім.

Асвячэнне страваў у Вялікую суботу

asv strau 06Паводле традыцыі ў Вялікую Суботу адбываецца асвячэнне страваў на Велікодны стол. Звычаю асвячэння страваў вернікі надаюць асаблівы сэнс у перажыванні Вялікадня, але перш за ўсё трэба памятаць, што галоўную ролю ў перажыванні таямніцы Смерці і Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста з’яўляецца не знешняя, а ўнутраная, духоўная падрыхтоўка праз малітву, пост, учынкі міласэрнасці да бліжніх, святую Споведзь і Эўхарыстыю.

Вялікая пятніца. Ойча, прабач…

vial piatnica 64У гэты дзень, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не адпраўляе эўхарыстычнай ахвяры. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана. Яна cкладаецца з трох частак: літургіі слова, адарацыі Крыжа і Святой Камуніі.