Вялікі чацвер. Дакраніся да Хрыста!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.04.2022 23:21
Кожны чалавек, які дакранаецца праз малітву да Езуса Хрыста, з'яўляецца братам і сястрой. Сёння вельмі знакавы дзень - Вялікі чацвер - дзень устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства; дзень, у якім Бог з любоўю дакрануўся да кожнага чалавека, дзень, у якім зло атрымала самую вялікую паразу. Вельмі важна, каб кожны з нас праз сакрамант Эўхарыстыі заўсёды з любоўю дакранаўся адзін да аднаго, з любоўю дакранаўся да Езуса Хрыста.
Дзень устанаўлення Эўхарыстыі і святарства. Віншуем нашых пастыраў!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.04.2022 23:10
Дарагія нашы любыя і шаноўныя кс. пробашч Мікалай і кс. Алег!
Ад імя ўсёй нашай парафіяльнай сям’і шчыра віншуем Вас з Днём устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і Святарства!
Рэкалекцыі для ўпартых. Вялікі пост-2022
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.04.2022 15:49
З 7 па 9 красавіка ў нашай парафіі праходзілі духоўныя практыкаванні перад святам Уваскрасення Пана. Праводзіў рэкалекцыі айцец францішканін Яўген Голуб з Івянца.
Запрашаем да прагляду рэкалекцыйных навук і больш дасканалай падрыхтоўкі да велікодных святаў.
Глыбоцкія легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Маці Божай
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.03.2022 16:14
26 сакавіка ў касцёле Святой Тройцы адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі Глыбоцкай курыі — Acies. «Acies» — гэта асабістае і калектыўнае пацвярджэнне адзінству вернасці Легіёну.
Глыбоцкая парафія прысвяціла Расію і Украіну Беззаганнаму Сэрцу Марыі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.03.2022 15:02
25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, наша парафія далучылася да Чыну прысвячэння чалавецтва, а асабліва Расіі і Украіны, Беззаганнаму Сэрцу Марыі.










