"Святыні Беларусі". Глыбокае (+відэа)

sviatyni belarusiУ эфіры тэлеканала "Беларусь 3" дзейнічае праект "Святыні Беларусі". Гэта духоўна-асветніцкая праграма, якая распавядае пра самыя велічныя, старажытныя цэрквы і касцёлы нашай краіны. Увазе гледачоў прапанаваны цыкл серый, у якіх адкрываюцца невядомыя старонкі гісторыі Беларусі. У прыватнасці, у праекце прагучыць падрабязная інфармацыя пра галоўныя абразы і іншыя ўшанаваныя святыні, важныя не толькі для вернікаў, але і ў цэлым для людзей, якія цікавяцца гісторыяй сваёй краіны.

Вечарына для парафіян паважанага ўзросту

veczaryna za60Жыццё пражыць – не поле перайсці. Гэта добра ведаюць старэйшыя людзі. Шмат ім давялося перанесці турбот і цяжкасцяў, перажыць светлых, радасных падзей. Яны набылі жыццёвую мудрасць, выхавалі дзяцей, дапамагаюць у выхаванні ўнукаў і праўнукаў. Многія, нягледзячы на пражытыя гады, захавалі маладосць душы, прагу да жыцця, энергічнасць.

Парафіяльная моладзь праслаўляла Госпада на музычным фестывалі ў Баранавічах

baranaviczy fest

11 лютага ў Баранавічах у шосты раз прайшоў фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». Тэмай сёлетняга фэсту былі абраны словы «Каб усе былі адно».

Кс. Андрэй Рылка, рэктар духоўнай семінарыі ў Пінску, на самым пачатку прывітаў усіх прысутных гледачоў, слухачоў і выступоўцаў: “Гэта фестываль хрысціянскай музыкі, і таму кожным спевам, танцам, усмешкай кожны з нас будзе праслаўляць Бога”. А каб у гэты вечар моладзь змагла «дастукацца да нябёсаў» адбылася супольная малітва.

2 лютага - свята Ахвяравання Пана і Дзень Кансэкраванага жыцця

siostry rm1 12 лютага Каталіцкі Касцёл адзначае свята Ахвяравання Пана. Робіць гэта на ўспамін ахвяравання Марыяй і Юзафам іх першароднага сына. У беларускай і польскай традыцыях гэта таксама свята Маці Божай Грамнічнай. У 1997 годзе Папа Ян Павел ІІ гэты дзень ў Касцёле ўстанавіў Днём Кансэкраванага жыцця. Законныя браты і сёстры, на падабенства Езуса ў Ерузалемскай святыні, ахвяруюць сваё жыццё на выключную службу Богу.

Глыбачанін Аляксандр Івашчонак атрымаў дыяканскае пасвячэнне ў Італіі ў ордэне тэатынцаў

iwaszczonek10 лістапада 2016 года ва ўрачыстасць святога Андрэя Авэліно, святара і законніка з ордэна айцоў тэатынцаў*, у горадзе Неапаль (Італія) ў базіліцы Сан-Паола-Маджорэ з рук Яго Эксцэленцыі Джэннаро Акампы, дапаможнага біскупа Неапаля, глыбоцкі клерык Аляксандр Івашчонак атрымаў дыяканскае пасвячэнне.