«Будаваць новую Беларусь на хрысціянскіх каштоўнасцях»: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на парафіяльным фэсце
- Падрабязнасці
- Апублікавана 30.05.2021 23:43
Глыбоцкі касцёл асвечаны пад тытулам Святой Тройцы, таму ў гэтым годзе свята ў парафіі прыпала на 30 мая.
Не губляйце сувязі з домам і бацькамі, дарагія выпускнікі!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 29.05.2021 20:03
29 мая глыбоцкія выпускнікі дзякавалі Богу за 11 год вучобы ў школе і прасілі аб Божым бласлаўленні на далейшы жыццёвы шлях.
Першая Камунія ў нашай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.05.2021 16:17
23 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у нашай парафіі адбылася І Святая Камунія. 39 дзяцей упершыню прынялі Езуса ў свае сэрцы.
У суботу дзеці прыступілі да сваёй першай споведзі. А бацькоў чакаў час упрыгожвання і падрыхтоўкі святыні да ўрачыстасці.
«Кропка адліку» адзначыла сваё 17-годдзе
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.05.2021 14:40
Такую назву носіць група Ананімных Алкаголікаў, якая ўзнікла ў красавіку 2004 года. На Глыбоччыне пачаўся рух АА па праграме “12 крокаў”. З той пары людзі, якія хочуць пазбавіцца залежнасці, збіраюцца пры парафіі Святой Тройцы кожную нядзелю.
Віншуем кс. Мікалая з днём нараджэння і 20-годдзем святарства!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.05.2021 10:37
Вясна загрукатала ў дзверы глыбоцкага касцёла, апавяшчаючы, што на вуліцы квітнее самы прыгожы месяц года - май. У гэты найбольш далікатны месяц у годзе, Госпад паслаў нам у свет чалавека прыгожай душы, ксяндза пробашча Мікалая Ціхановіча, чалавека моцнага духам, дысцыплінаванага, загартаванага.










