Апошнія рараты і святы Мікалай
- Падрабязнасці
- Апублікавана 25.12.2020 15:37
24 снежня адбылася апошняя Раратняя святая Імша ў 2020 годзе, але нягледзячы на пандэмію ў краіне, святы Мікалай не пабаяўся і прыбыў з падарункамі. Нашы дзеткі, якія нягледзячы на страх перад хваробай, але з верай і дзіцячым даверам тры разы на тыдзень зусім раненька прыходзілі ў касцел, рабілі добрыя ўчынкі і чакалі на прыйсце Збаўцы.
Каляднае віншаванне ксяндза пробашча Мікалая
- Падрабязнасці
- Апублікавана 24.12.2020 21:30
“Святло Езуса адрозніваецца ад святла свету. Святло, якое дае нам свет,-
гэта штучнае святло, магчыма, моцнае - …як феерверк…
Святло ж Езуса далікатнае, спакойнае,
гэта свет міру, яно падобнае на Святло Каляднай Ночы”
Папа Францішак
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце!
Дарагія глыбачане!
Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (+відэа)
- Падрабязнасці
- Апублікавана 18.12.2020 14:28
З 18 па 20 снежня ў нашай парафіі праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць кс. Віталь Стрыга, пробашч у Крупках (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
Устаноўлена дата асвячэння глыбоцкага касцёла пасля перабудовы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.11.2020 18:06
Доўгі час краязнаўцам не была вядомая дата асвячэння касцёла Святой Тройцы ў Глыбокім пасля перабудовы, якая адбывалася ў 1902-1908 гадах. І ўсё ж некалькі дзён таму яе ўдалося знайсці – а разам з ёй і імёны людзей, якія спрычыніліся да рэканструкцыі святыні.
Цікавая для гісторыі Глыбокага нататка знайшлася ў газеце “Kurjer Warszawski”, №9 за 9 студзеня 1909 года.
Малітва перапрашэння за грахі супраць жыцця пройдзе ў парафіях Беларусі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 15.11.2020 15:12
20 лiстапада ў 18.00 у касцёле Святога Духа ў Віцебску адбудзецца св. Iмша ў iнтэнцыi перапрашэння за грэх аборту. Цэлебраваць Эўхарыстыю будзе бiскуп Алег Буткевiч.










