1 і 2 лістапада
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.11.2020 17:42
У радаснае свята Усіх Святых збіраемся на Эўхарыстыі, каб памятаць і маліцца за ўсіх тых, хто, прайшоўшы зямное паломніцтва, атрымаў асалоду свайго жыцця і радуецца хвалой адкупленых на нябёсах.
Першая Святая Камунія
- Падрабязнасці
- Апублікавана 29.09.2020 17:57
27 верасня 2020 года сорак дзевяць хлопчыкаў і дзяўчынак, якія на працягу двух гадоў рыхтаваліся да першай Святой Камуніі, упершыню прынялі ў свае чыстыя сэрцы Найсвяцейшае Цела Хрыста.
Навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч» прайшла ў Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.09.2020 15:44
25 верасня 2020 года ў Глыбокім прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч». Канферэнцыя праводзілася ў рамках выканання дзяржаўнай праграмы навуковых даследванняў на 2016-2020 гг. «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства».
Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі глыбачанам
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.09.2020 16:50
У нашай парафіі прысутнасць пастыра дыяцэзіі з’яўляецца вялікай радасцю і спосабам удзячнасці Пану Богу за знак Ягонай любові пастырскай да нашай супольнасці. Бежмаванне павінна было адбыцца шмат раней, але ў сувязі з эпідэміяй розныя мерапрыемствы і праекты былі перанесены на пазнейшы тэрмін. 20 верасня, у 25 звычайную нядзелю, дайшло да рэалізацыі жаданне, каб пэўная частка парафіян адкрыла сваё сэрца на асаблівую ласку Духа Святога.
Срэбны юбілей манаскага жыцця адзначыла сястра Людміла Рубніковіч RM
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.09.2020 18:33
13 верасня 2020 года ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім 25-годдзе манаскага жыцця адзначыла сястра Людміла Рубніковіч з Кангрэгацыі сясцёр францішканак Сям’і Марыі.










