9 красавіка распачалі Вялікі Тыдзень
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.04.2017 20:41
У гэтым годзе Вербніцу адзначаюць католікі і праваслаўныя разам. Таму з раніцы Глыбокае было ажыўлена, людзі з пальмовымі галінкамі крочылі ў святыні, якія стаяць насупраць на адной плошчы, каб прывітаць Хрыста на ўспамін Яго ўезду ў Іерусалім.
5 прычын правесці 5 хвілін на адарацыі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 05.04.2017 10:16
У нашым календары распісаны абавязкі на кожны дзень. У галаве кружацца бясконцыя спісы спраў да выканання. Мы працуем, робім пакупкі, клапоцімся пра дзяцей. А калі… спыніцца на пяць хвілін?
Люблін: брат Ілля Саўчанка МІС атрымаў сутану і прыняў паслугу лектарату
- Падрабязнасці
- Апублікавана 01.04.2017 18:04
1 красавіка 2017 года ў семінарыйнай капліцы айцоў марыянаў у Любліне семінарысты 3 курса Эдсон Юзаф Хабле (Бразілія) і Ілля Саўчанка (Глыбокае) атрымалі сутаны і прынялі паслугу лектарату*, а брат Матэуш Цялецкі з 4 курса атрымаў паслугу акалітату**.
Легіянеры Глыбоцкай курыі аднавілі свае абяцанні
- Падрабязнасці
- Апублікавана 01.04.2017 17:16
1 красавіка 2017 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі «Acies». Амаль 50 членаў Легіёна, актыўных і дапаможных, узносілі свае малітвы ў святыні.
"Адарацыю Сэрца" правяла парафіяльная моладзь
- Падрабязнасці
- Апублікавана 31.03.2017 11:18
30 сакавіка пасля вячэрняй св. Імшы прайшла адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Парафіяльная моладзь разам з кс. Іванам і дк. Алегам правялі "Адарацыю Сэрца". Падчас малітвы гучалі разважанні аб бязмежнай велічы Найсвяцейшага Сэрца Езуса, спевы і... стук сэрца, які яшчэ больш дапамог прысутным вернікам акунуцца ў бясконцую Любоў і адчуць стук свайго сэрца ў адным рытме з Божым.










