Віншаванне кс. Мікалая на Вялікдзень
- Падрабязнасці
- Апублікавана 16.04.2017 00:00
Хрыстос уваскрос!
Паважаныя глыбачане!
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце і ўсе людзі добрай волі!
Велікодныя Святы павінны мець асаблівы характар для ўсіх хрысціян не толькі праз тое, што сёння праваслаўныя і католікі святкуюць Уваскрасенне Хрыста разам. Але таму, што сучасны свет адкідаючы Бога і хрысціянскую традыцыю патрабуе ад веруючых сапраўднага сведчання салідарнасці і ўзаемнай любові. Як гэта было сярод першых хрысціян: “І трывалі яны ў навуцы апосталаў ды ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах. (…) спажывалі ежу ў радасці і прастаце сэрца, славячы Бога і маючы ласку ва ўсяго народа” (пар. Дзеі апосталаў 2,42 нн).
Вялікая субота: асвячэнне страў і адарацыя пры грабніцы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 15.04.2017 17:30
Усю ноч і ўвесь дзень сёння трывае адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту ў Грабніцы. Ад першай гадзіны ночы чуванне распачала моладзь парафіі разам з кс. Іванам, якія на працягу 5 гадзін маліліся і спявалі, адаруючы Хрыста. У 14 гадзін на малітву ля грабніцы сабраліся дзеці разам з с. Ганнай.
“Наноў зазірніце ў раны Хрыста!”: крыжовы шлях і адарацыя Крыжа ў Вялікую пятніцу
- Падрабязнасці
- Апублікавана 15.04.2017 00:53
Набажэнства Вялікай пятніцы ў нашай парафіі распачалося Крыжовай дарогай, падчас якой разважанні былі прысвечаны сямейнай тэматыцы, а крыж па чарзе неслі святары.
“Езуса хапае кожнаму, важна толькі прагнуць прыняць Яго”: Імша Вячэры Пана ў глыбоцкай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.04.2017 00:18
У Вялікі чацвер адбылася апошняя Вячэра, якая стала першай Эўхарыстыяй – першай святой Імшой, а таксама стала момантам устанаўлення першых святароў Новага Запавету. У гэты дзень у кожным касцёле адбываецца ўрачыстая святая Імша Вячэры Панскай.
Вялікі Чацвер. Віншуем святароў!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.04.2017 00:00
Вялікі чацвер – дзень устанаўлення сакраманту Эўхарыстыі і святарства. Сёння важны дзень у жыцці не толькі Касцёла, але і кожнага чалавека індывідуальна: кожнага святара і кожнага верніка. З гэтай нагоды хочам падзякаваць ўсім нашых святарам за іх служэнне, якое выконваюць, і слова, якое абвяшчаюць.










