167 глыбачан прыйшлі пешшу ў Будслаў

budslau4 ліпеня Будслаў вітаў пілігрымаў з усёй Беларусі і з-за мяжы. 

Віцебскую дыяцэзію прадставілі 6 пешых пілігрымак (Полацк, Глыбокае, Віцебск, Браслаў, Мёры, Варапаева) і 2 на роварах (Віцебск, Глыбокае). Усяго 625 чалавек.

Крочым да Марыі. Відэа

glybokae-budslau058Сонейка і дожджык, усмешка і слезы, боль і радасць, шматлікія кіламетры, вяселы спеў і малітва, адпачынак, размова - ўсё гэта можна ўбачыць і пачуць падчас пілігрымкі. 

Сёлятняя пілігрымка ў Будслаў для кс. Вячаслава стала 20-й пілігрымкай у Будслаў. З такім "юбілеем" на самым першым прыпынку яго павіншавалі глыбоцкія пілігрымы.

Вырушыла ў дарогу пешая пілігрымка "Глыбокае-Будслаў". Фотарэпартаж

glybokae-budslau3 ліпеня пасля ранішняй св. Імшы, на пляцы перад касцелам пачала будавацца калона з глыбоцкіх пілігрымаў. Пасля благаслаўлення пробашча Мечыслава, чарговая пілігрымка з Глыбокага распачала свой шлях. Нягледзячы на святкаванне 600-годдзя роднага горада, шматлікія вернікі выбралі шлях пілігрыма, а не адпачынак і разнастайныя мерапрыемствы, якія супалі з днямі пілігрымкі.

Полацк дзякуе за начлег

polack29Раніцай 3 ліпеня ў нашай святыні адбылася св. Імша з удзелам пілігрымаў з Полацку і Глыбокага, якія крочаць у Будслаў. Пасля Літургіі полацкая група падзякавала глыбоцкім парафіянам за начлег і вырушыла ў шлях.

І пілігрымка на роварах у гісторыі Глыбоцкай парафіі

budslau velo471 ліпеня а 7 гадзіне раніцы распачала свой шлях да Будслава першая пілігрымка на роварах з Глыбокага.
56 кіламетраў, 24 пілігрымы і 24 ровары. Самаму старэйшаму пілігрыму 59 год, самаму малодшаму - 15 год.