Глыбокае сустрэла пілігрымку "Полацк - Будслаў"
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.07.2014 00:09
Увечары 2 ліпеня парафіяне касцёла Святой Тройцы з вялікай радасцю чакалі пілігрымаў з Полацка, якіх ішло каля 70 чалавек на чале са святарамі Аляксеям Асонам і Вячаславам Адамовічам.
Біскуп Алег асвяціў новую плябанію
- Падрабязнасці
- Апублікавана 16.06.2014 00:25
15 чэрвеня Біскуп Алег Буткевіч урачыста асвяціў новую плябанію, якая намаганнямі ксяндза пробашча Мечыслава і шматлікіх вернікаў была ўзведзена.
Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам нашай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 16.06.2014 00:14
Вялікая радасць і хваляванне панавалі ўжо ад самай раніцы 15 чэрвеня ў парафіі святой Тройцы ў Глыбокім. Гэты день быў асаблівым не толькі таму, што кожны вернік перажываў адпустовую ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў сваёй святыні, але вялікай асаблівасцю і перажываннем дзень быў напоўнены дзякуючы прыезду Пастыра Віцебскай дыяцэзіі - Біскупа Алега Буткевіча, які ўдзяліў сакрамэнт Канфірмацыі 120 вернікам рознага ўзросту.
Вучыся бачыць сэрцам!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.06.2014 23:26
13 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Антонія Падуанскага. Святы Антоній запомніўся не толькі як цудоўны святар, прапаведнік і багаслоў, але і як вялікі цудатворца. Госпад здзяйсняў праз яго шматлікія цуды, каб паказаць Сваю ўсемагутнасць, славу і міласэрнасць нават грэшнікам і дапамагчы ім знайсці шлях да Бога. Не было чалавека, які пасля сустрэчы з Антоніем сумняваўся б у яго святасці. Таму нядзіўна, што ён быў аб’яўлены святым Папай Рыгорам ІХ ужо ў 1232 г. – на наступны год пасля сваёй смерці. У ХІІІ ст. вернікі сталі звяртацца ў малітвах да Антонія як да цудатворцы і памочніка ў пошуку духоўных каштоўнасцей.
Выпускнікі Глыбоцкай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 11.06.2014 23:58
11 чэрвеня у Глыбокім прайшлі выпускныя вечары. Па добрай глыбоцкай традыцыі выпускнікі з усіх школ гораду наведваюць каталіцкую і праваслаўную святыні. І 2014 год не стаў выключэннем.










